5.Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку паміж часткамі:
5.Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку паміж часткамі: 1) На кухні засвісцеў чайнік і мы перапынілі нашу размову; 2) Вясной тут прытарна пахла чаромхавым цветам, і аж заходзіліся салаўі; 3) У канцы чэрвеня прайшлі шчодрыя летнія дажджы, а потым зноў наладзілася надвор’е; 4) Я не мог напісаць аб усім і ўсіх, і хай яны мне прабачаць; 5) Вада сцякла ў нізкія месцы і стаяла там, і ў ёй адлюстравалася хмарыстае неба. 6.Адзначце прыказкі, якія па структуры адпавядаюць складаназалежным сказам: 1) Куды вецер вее, туды голле гнецца; 2) Надышоў пост – падагне сабака хвост, бо ўжо косткі не абгрызе; 3) Прыйшла талака – лі па кубку малака; 4) Не вялікая бяда, што без рыбы серада; 5) Раскажаш пра вераб’я, а перакажуць пра жураўля. 7.Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх даданая частка знаходзіцца ў сярэдзіне галоўнай: 1) Таму, хто даў такія назвы пасёлкам, варта было і прэмію прысудзіць; 2) Аднойчы я заплыла далёка-далёка, у зацішны куток возера, дзе ярка цвілі белыя лілеі; 3) Таго, што было, не вернеш, не пераробіш; 4) Вучні, якія былі ўжо ў школе, здзіўлена паглядалі то на Міхаську, то на яго маці; 5) Калі ўважліва прыгледзецца, на абодвух баках птушынай дзюбы можна ўбачыць ноздры. 8.Адзначце складаназалежныя сказы, часткі якіх звязаны пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў: 1) Вера заўважала, што маці яе з гадамі рабілася ўсё больш набожнай; 2) На агародзе, дзе быў адведзены ўчастак пад новы дом, ляжалі кучы цэглы і пяску; 3) Як толькі цягнік спыніўся, усе пасажыры рушылі на перон; 4) Непадалёк ад Нарачы хаваецца ў густых лясах купка азёр, якія называюць блакітнымі; 5) Асабліва прыгожа было, калі з двара свяціла ў хатку сонца. 9.Адзначце складаназалежныя сказы з даданымі параўнальнымі часткамі: 1) Цьмяная смуга засцілае нізіну; нібы нейкі вялізны цень паўзе па адхонах; 2) Сцяпан любіў глядзець на поле ўлетку, калі яно стаіць у калоссі; 3) Росы бываюць раніцаю такія халодныя, што аж дубеюць босыя ногі пастушкоў; 4) Потым зноў і зноў пачуўся гучны трэск, як быццам нехта прадзіраўся праз зараснік; 5) Перад грэбляй з вады вытыркаліся тры стажкі, нібы копы сена. 10.Адзначце складаназалежныя сказы з сузалежным неаднародным падпарадкаваннем даданых частак: 1) Я раскажу табе, як прыходзіць сюды вясна, як слаба і хвалююча пахнуць тады на дрэвах пупышкі, як чарнее сад на вечаровай ружовасці неба; 2) Калі доўга назіраць за адным і тым жа ўчасткам неба, асабліва ў сярэдзіне жніўня, лістапада або снежня, можна ўбачыць, як метэоры з’яўляюцца на небе адзін за адным, веерам вылятаючы з аднаго месца; 3) Валера ўстае, каб зачыніць дзверы, а заадно і паглядзець, што там у лазні; 4) Даніла яшчэ трошкі пастаяў, правёў позіркам Тамаша, які хутка знік у густым алешніку, і рушыў да чародак маладых бяроз, што бялелі наперадзе; 5) Праўда, ёсць адна аўтаручка, якая захоўваецца ў мяне ўжо дваццаць гадоў і якой я цяпер пішу гэтыя радкі.
Задать свой вопрос-
Вопросы ответы
Статьи
Информатика
Статьи
Математика.
Разные вопросы.
Разные вопросы.
Математика.
Разные вопросы.
Математика.
Физика.
Геометрия.
Разные вопросы.
Обществознание.